БЕЛ Ł РУС

«Прачнуліся ад выбухаў і сполахаў, думалі — вайна». Што кажуць жыхары Гомеля пра здарэнне ў Зябраўцы

11.08.2022 / 16:06

Nashaniva.com

У ноч з 10 на 11 жніўня жыхары паўднёвых раёнаў Гомеля і навакольных вёсак чулі гукі, падобныя да выбухаў, і бачылі сполахі на небе. 

Што бачылі і чулі жыхары Гомеля, пацікавілася «Радыё Свабода».

«Я прачнуўся ад моцных гукаў і спачатку падумаў, што гэта гром. Але зразумеў, што не. Было чуваць выбухі, гэта было ад 00:25—00:30 ночы, дакладна не ў 23:00, як піша Міністэрства абароны. Каля другой гадзіны ночы былі іншыя гукі — падобна на тое, што ўзлятаюць верталёты», — расказаў жыхар Гомеля.

«Я падумала, што гэта гром. Нават праверыла ў сэрвісе надвор’я. Але ніякага грому не было, былі гукі менавіта выбухаў», — распавяла жыхарка гомельскага прадмесця.

Жыхары Навабеліцкага раёна Гомеля пішуць у сацыяльных сетках, што не вераць у версію загарання тэхнікі.

«У доме шыбы дрыжэлі, якое загаранне?» — напісала жыхарка Навабеліцы.

Людзі пішуць, што ўначы чулі да васьмі выбухаў.

Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула