БЕЛ Ł РУС

У Мінску трохгадовы хлопчык выпаў з акна трэцяга паверха

10.08.2022 / 15:39

Nashaniva.com

У Мінску трохгадовы хлопчык выпаў з акна трэцяга паверха, абапёршыся на маскітную сетку. Здарэнне адбылося вечарам 7 жніўня.

Дзіця знаходзілася дома са сваёй маці, паведамляе СК.

Жанчына распавяла, што яны як раз вярнуліся з прагулкі і накіраваліся ў ванную, каб памыць рукі. Раптам дзіця пабегла ў пакой. Паводле яе слоў, усё адбылося за лічаныя секунды.

Хлопчык залез на канапу, а затым на падаконнік, абапёрся аб маскітную сетку і выпаў з адчыненага акна трэцяга паверха,

Маці дзіцяці адразу выклікала хуткую медыцынскую дапамогу. Хлопчыка адвезлі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула