Стала вядома пра час развітання са Станіславам Шушкевічам
Развітанне са Станіславам Шушкевічам пачнецца ў Чырвоным касцёле 6 траўня а 20-й гадзіне і працягнецца да 14:30 7 траўня.
Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку актывіст Сяргей Мельянец.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр ноччу 4 мая на 88-м годзе жыцця.