БЕЛ Ł РУС

МУС Украіны: Зарана казаць, што расіяне зменшылі інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на Кіеўскім і Чарнігаўскім напрамках

30.03.2022 / 09:25

Nashaniva.com

Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка, заявіў, што ноччу былі зафіксаваныя абстрэлы на Данбасе, у Чарнігаве і Хмельніцкай вобласці. Асобна ён адзначыў Чарнігаў і Марыупаль — там надзвычай складаная сітуацыя.

Амаль усю ноч вяліся баявыя дзеянні ў Кіеўскай вобласці непадалёк ад Ірпеня. 

«Таму пакуль казаць пра тое, што расіяне змяншаюць інтэнсіўнасць баявых дзеяннаў на Кіеўскім і Чарнігаўскім напрамках, не даводзіцца», — сказаў Дзенісенка.

Нагадаем, што ўчора, па выніках перамоваў у Турцыі, Расія публічна заявіла, што «вырашыла кардынальна скараціць баявыя дзеянні на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках».

Чытайце таксама:

Мінабароны РФ: Расія вырашыла «кардынальна скараціць баявыя дзеянні на кіеўскім і чарнігаўскім кірунках»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула