Новы верш-мульцік Андрэя Скурко з'явіўся ў інтэрнэце ВІДЭА
Пакуль рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко ў стаканах аўтазакаў перакладае на беларускую «Доктара Айбаліта», выходзяць новыя мульцікі на яго вершы.
Сярод новых — вершык пра пасадкі і яшчэ пра лісіную сямейку.
Уключайце, калі ласка, малым, перасылайце знаёмым. Вашы прагляды і водгукі - вялікая падтрымка.
Уся аўдыякніжка вершаў Андрэя Скурко тут
Андрэй Скурко — палітвязень, выбітны аўтар і рэдактар «Нашай Нівы». Па надуманым абвінавачванні ён і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч асуджаны на 2,5 года калоніі.
Штосераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе анімаваныя вершы Андрэя Скурко.