БЕЛ Ł РУС

Беларускія ўлады адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў дзвюх лыжніц. Спартсменкі кажуць: за пазіцыю

11.01.2022 / 15:48

Nashaniva.com

Улады Беларусі адхілілі дзвюх лыжніц ад міжнародных спаборніцтваў за іх палітычную пазіцыю. Пра гэта заявілі самі спартсменкі Святлана Андрыюк і Дар'я Далідовіч. Яны распавялі, што ў мінулым месяцы Беларускі лыжны саюз дэактываваў іх індывідуальныя ідэнтыфікацыйныя нумары, неабходныя для ўдзелу ў спаборніцтвах.

Па словах лыжніц, гэта зроблена па ўказанні кіраўніка Беларускай федэрацыі лыжных гонак Аляксандра Дараховіча. Ён загадаў чыноўнікам забараніць ім удзел у міжнародных спаборніцтвах і зборах краіны, піша Deutsche Welle.

У Федэрацыі і Беларускім лыжным саюзе не адказалі на запыт журналістаў аб каментарыі.

22-гадовая Андрыюк кажа, што гэтае рашэнне вымусіла яе прапусціць кваліфікацыйныя спаборніцтвы, якія маглі дазволіць атрымаць месца на Алімпійскіх гульнях у Пекіне. «Яны (спартыўныя чыноўнікі) даслоўна абвінавацілі мяне ў тым, што я прыхільніца апазіцыі», — сказала Reuters Андрыюк. Цяпер, кажа спартсменка, яна вымушаная пакінуць Беларусь і плануе з'ехаць у Польшчу.

Дачку лыжніка Сяргея Далідовіча адхілілі ад спаборніцтваў на год

«Раю ўсім: ганяйце ва ўсю моц!» Гутарка з найлепшым беларускім лыжнікам часоў незалежнасці Сяргеем Далідовічам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула