БЕЛ Ł РУС

Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай да лютага

10.12.2021 / 22:21

Nashaniva.com

Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 12 лютага 2022 года. Пра гэта «Магілёўскаму рэгіёну» расказала дачка палітыка Кацярына Кастусёва.

Цяпер Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў рэспубліканскай турэмнай бальніцы ў СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску, куды яго перавялі ў канцы лістапада з СІЗА КДБ у сувязі з абвастрэннем шэрагу хваробаў.

Кацярына Кастусёва кажа, што на мінулым тыдні яна наведала СІЗА-1 і паразмаўляла з дактарамі Рэспубліканскай бальніцы для асуджаных. Па яе словах, доктар пацвердзіў, што ў бацькі анкалагічнае захворванне, але разам з тым сцвярджаў, што патрэбы ў тэрміновай аперацыі пакуль што няма.

Медыкам цяпер важна ведаць вынікі аналізаў Кастусёва шматгадовай даўніны, каб назіраць за дынамікай захворвання і выбраць правільныя метады лячэння, сказаў ёй доктар. Для атрымання гэтай інфармацыі медыкам патрэбна зрабіць запыт у бальніцу, у якой Кастусёў назіраўся, калі знаходзіўся на волі.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове яшчэ 12 красавіка гэтага года. Кастусёва абвінавачваюць у змове з мэтай захопу ўлады. З таго часу палітык знаходзіцца за кратамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула