БЕЛ Ł РУС

За сарваны на «Чыжоўка-арэне» дзяржаўны сцяг заўзятару прысудзілі два месяцы грамадскіх прац

6.09.2021 / 17:27

Nashaniva.com

Суд Заводскага раёна Мінска шостага верасня разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Міхаіла Шарманава. Яго вінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ). Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч, пішуць праваабаронцы.

Дзяржаўны сцяг на «Чыжоўка-арэне». Фота ілюстрацыйнае, pressball.by

З матэрыялаў следства вынікае, што 3 красавіка 2021 года Шарманаў прысутнічаў на хакейным матчы на «Чыжоўка-арэне» на матчы паміж камандамі Гомеля і «Юнацтва Мінск». Там жа, знаходзячыся нібыта ў стане алкагольнага ап'янення, сарваў з флагштока і скінуў дзяржаўны беларускі сцяг.

Яго затрымалі і з 5 па 8 красавіка ён знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання.

Сваю віну Міхаіл Шарманаў прызнаў часткова.

Пракурор запрасіў для абвінавачанага Шарманава штраф у памеры 300 базавых велічынь, гэта прыкладна тры з паловай тысячы даляраў.

Абаронца прапанавала абысціся грамадскімі працамі.

Суддзя абвясціла прысуд: два месяцы грамадскіх прац.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула