БЕЛ Ł РУС

Ісландыя адмяніла ўсе ўведзеныя з-за кавіду абмежаванні. Там вакцынаваны 87% дарослага насельніцтва

27.06.2021 / 08:34

Nashaniva.com

Улады Ісландыі з 26 чэрвеня адмянілі ўсе абмежаванні, уведзеныя ў краіне з-за каранавіруса, паведамляе meduza са спасылкай на Reuters.

Міністарка аховы здароўя Ісландыі Свандзіс Сваварсдоцір заявіла, што адмовіцца ад абмежавальных мер стала магчыма дзякуючы таму, што 87% жыхароў краіны, старэйшыя за 16 гадоў, атрымалі як мінімум першую дозу вакцыны, а 48% — прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Па словах Сваварсдоцір, Ісландыя, верагодна, першая краіна ў Еўропе, якая адмяняе ўсе антыкавідныя меры.

Да апошняга часу ў Ісландыі дзейнічалі абмежаванні на масавыя мерапрыемствы і правілы аб неабходнасці захавання двухметровай дыстанцыі.

У Ісландыі жывуць каля 360 тысяч чалавек. З пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 6637 выпадкаў COVID-19, памерлі 30 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула