Швецыя лідзіруе ў Еўропе па ўзроўні захворвання на кавід
Швецыя выйшла на першае месца сярод краін ЕС па паказчыку захворвання на каранавірусную інфекцыю адносна колькасці насельніцтва.
Unsplash
Пра гэта сведчаць абноўленыя звесткі Еўрапейскага цэнтра прадухілення і кантролю захворванняў, паведамляе korrespondent.net
У той жа час эксперты адзначаюць, што гэта не сведчыць пра ўспышку захворвання ў краіне.
«Справа ў тым, што ў шэрагу еўрапейскіх краін імкліва паляпшаецца сітуацыя з каранавірусам», — адзначаюць спецыялісты.
Разам з тым у Швецыі пік вясновай хвалі эпідэміі прайшоў у сярэдзіне красавіка і з тых часоў штодзённы прырост заражэнняў паступова спадае.
За Швецыяй з паказчыкам захворвання 577.38 на 100 тысяч насельніцтва за апошнія 14 дзён на другім месцы — Літва (562.83), за якой ідуць Кіпр (521.84), Нідэрланды (483.09) і Латвія (431.31). Для астатніх еўрапейскіх краін паказчык захворвання меншы за 300.
Самая лепшая сітуацыя — у Фінляндыі, Партугаліі, Румыніі, а таксама на Мальце і ў Ісландыі, дзе паказчыкі меншыя за 100 на 100 тысяч насельніцтва.