БЕЛ Ł РУС

Суд над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дарʼяй Чульцовай пачнецца 9 лютага

27.01.2021 / 10:17

Nashaniva.com

Суд па справе Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Наталля Бугук.

Пра гэта паведаміў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.

Журналістак «Белсата» затрымалі 15 лістапада за стрым з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен.

Журналісткам выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Іх вінавацяць у актыўным удзеле і нават кіраванні «групавымі дзеяннямі, што груба парушаюць грамадскі парадак», якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула