БЕЛ Ł РУС

Адзін з дыджэяў, што ўключыў «Перамен!», знайшоўся. Ён у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў

7.08.2020 / 7:20

УШ

Пра тое, што Кірыл Галанаў знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, карэспандэнту НН паведаміў яго брат Мікіта.

Кірыл знік пасля акцыі, яго тэлефон не адказваў. Брат пайшоў у міліцыю пісаць заяву пра знікненне чалавека. Паводле словаў Мікіты, у РУУС яму далі нумар ЦІПа, і калі ён туды пазваніў, там пацвердзілі, што Кірыл знаходзіцца ў іх.

На пытанне, за што ён затрыманы, у ЦІПе не адказалі: «Яны і так нерваваліся, па голасе было чуваць». Паведамілі толькі, што суд над Кірылам адбудзецца 7 жніўня.

Дзе знаходзіцца другі дыджэй Улад Сакалоўскі, пакуль дакладна невядома.

На праўладным мерапрыемстве дыджэі ўрубілі «Перамен!» Цоя ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула