Ціханоўская прыйшла да мамы і дзяўчыны палітвязня Фурманава, што галадаюць ля сцен Валадаркі ФОТАФАКТ
Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская прыйшла да сценаў СІЗА на Валадарскага, дзе ад учарашняга дня распачалі галадоўку маці і дзяўчына Змітра Фурманава, паплечніка Сяргея Ціханоўскага.
Фота «Краіна для жыцця»
Вольга Фурманава і Вольга Каракіна патрабуюць вызвалення Змітра і іншых палітвязняў. У СІЗА на Валадарскага знаходзіцца і Сяргей Ціханоўскі.