БЕЛ Ł РУС

На Партызанскім праспекце аўтакран урэзаўся ў машыну, у якой было трое дзяцей

24.03.2020 / 17:48

Nashaniva.com

У сталіцы аўтакран «МАЗ» урэзаўся ў легкавы аўтамабіль маркі Lada, у якім знаходзіліся трое дзяцей, паведамляе ДАІ.

50-гадовы кіроўца «МАЗа» ехаў з боку Бехцерава ў напрамку Жылуновіча. У выніку няправільна абранай дыстанцыі аўтакран урэзаўся ў Lada, якая спынілася на чырвоны сігнал святлафора.

У момант сутыкнення ў легкавушцы ў спецыяльных крэслах знаходзілася трое дзяцей. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны не пацярпелі, аднак для правядзення медыцынскага агляду дзяцей даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула