БЕЛ Ł РУС

У Лідзе 13-гадовы падлетак катаў сяброў на аўтамабілі мамы. А потым слёзна прасіў ДАІ не казаць бацькам

11.09.2019 / 11:16

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на мінулым тыдні, паведамляе Лідская газета.

Каля 18:00 ў дзяжурную частку РАУС патэлефанаваў відавочца і паведаміў, што ў двары дома па вул. Кааператыўнай на аўтамабілі ездзяць дзеці, узростам каля 12 гадоў, а аднаму з прахожых ледзь не наехалі на нагу.

На месца здарэння выехаў нарад ДПС. У двары шматпавярховіка дзяцей у аўтамабілі ўжо не было. Але міліцыя высветліла імя ўладальніка: ім значылася нейкая жанчына. На тэлефанаванне на мабільны адказаў падлетак. Ён сказаў, што мама на бацькоўскім сходзе, а тата ў рэйсе. А яшчэ прызнаўся, што гэта ён ездзіў на машыне бацькоў, і пакуль аўтаінспектары афармлялі пратакол, слёзна прасіў іх не расказваць бацькам. Казаў, што ніколі больш так не будзе.

Справа перададзеная ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула