БЕЛ Ł РУС

Ідэолаг Крычава: З гарадскога аўтобуса знялі і сцяг Расіі, і сцяг «ДНР»

14.08.2019 / 17:13

АЯ

Чытач «Нашай Нівы» з нікам «Роўненькі» даслаў у Рэдакцыю фота гарадскога аўтобуса ў Крычаве. Да яго лабавога шкла прымацаваныя сцягі Расіі і «ДНР».

Як такое можа быць у Беларусі?

У аўтапарку горада цяпер няма дырэктара, а выканаўца абавязкаў амаль не бывае на працоўным месцы. 

Таму сітуацыю «Нашай Ніве» пракаментавала намесніца старшыні Крычаўскага выканкама Ірына Еўдакіменка, якая, сярод іншага, адказвае за ідэалогію.

«Мы бачылі гэта ў інтэрнэце і ўчора прыехалі туды разабрацца, але той аўтобус цяпер на рамонце. Я не ведаю таму, калі гэтае фота зроблена, — сказала Еўдакіменка. — Але там ужо нічога не было, калі мы прыехалі. Усё знялі, відаць. Як гэта так апынулася… Чалавек, які кіруе машынай, сказаў, што кепскіх думак нібыта ў яго не было. Ну мы пагаварылі, сцягоў там больш няма». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула