БЕЛ Ł РУС

УПЦ Маскоўскага патрыярхата наклала анафему на двух епіскапаў, што ўдзельнічалі ў саборы ў Кіеве

17.12.2018 / 15:55

Nashaniva.com

Сінод УПЦ Маскоўскага патрыярхата пазбавіў епархій і наклаў анафему на двух архірэяў, якія ўдзельнічалі ў аб'яднаўчым саборы ў Кіеве.

 Пра гэта паведаміў ТАСС са спасылкай на кіраўніка інфармацыйна-асветніцкага аддзела УПЦ МП архіепіскапа Клімента.

Паводле яго слоў, два святары ўзялі ўдзел у абмеркаванні ў Кіеве, нягледзячы на рашэнне архірэйскага сабора.

«Сінод звольніў з кіраўніцтва епархіяй і забараніў святарства мітрапаліта Вінніцкага Сімяона і з кіраўніцтва епархіяй вікарнага епіскапа кіеўскай мітраполіі Аляксандра», — паведаміў Клімент.

У Святой Сафіі ў Кіеве створана адзіная Праваслаўная царква Украіны. На чале яе ўстане 39-гадовы мітрапаліт Епіфаній

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула