БЕЛ Ł РУС

Журналіста CNN пазбавілі акрэдытацыі ў Белым доме. Прэзідэнцкі пул заступіўся за карэспандэнта

8.11.2018 / 09:08

Nashaniva.com

Карэспандэнт тэлеканала CNN Джым Акоста пазбавіўся акрэдытацыі ў Белым доме. Гэта адбылося неўзабаве пасля прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне, на якой прэзідэнт Трамп пасварыўся з журналістам, піша New York Times.

Акоста апублікаваў у твітары відэа, на якім яго пропуск у Белы дом канфіскуе супрацоўнік Сакрэтнай службы ЗША.

Кіраўніцтва тэлеканала асудзіла дзеянні адміністрацыі Трампа, наўпрост звязаўшы іх з нязручнымі пытаннямі, якія Акоста задаваў прэзідэнту на прэс-канферэнцыі.

Падтрымку журналісту таксама выказала асацыяцыя карэспандэнтаў прэзідэнцкага пула ЗША, запатрабаваўшы перагледзець рашэнне пра пазбаўленне акрэдытацыі Акосты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула