БЕЛ Ł РУС

Time назваў Чалавекам года мужчын і жанчын, якія першымі распавялі пра дамагальніцтвы

6.12.2017 / 15:45

Nina.nn.by

Рэдакцыя амерыканскага часопіса Time назвала Чалавекам года ўдзельнікаў руху Silence Breakers, што першымі распавялі пра сэксуальныя дамаганні. Сярод іх актрыса Эшлі Джад, спявачка Тэйлар Свіфт, экс-інжынер кампаніі Uber С'юзан Фаўлер.

Рух узнік пасля таго, як на пачатку кастрычніка The New Yorker і The New York Times апублікавалі вынікі расследавання пра шматлікія выпадкі дамаганняў з боку знакамітага прадзюсара Харві Вайнштэйна.

Мужчыны і жанчыны, што выступілі супраць сэксуальнага гвалту і дамагальніцтваў, аб'ядналіся пад хэштэгам #MeToo. Актрысы адна за другой пачалі распавядаць пра тыя сітуацыі, з якімі сутыкнуліся яны.

На вокладцы напісана: «Тыя, хто парушыў маўчанне. Галасы, з якіх пачаўся рух».

Time вызначае Чалавека года ад 1927 года, першым быў названы лётчык Чарлз Ліндберг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула