Міліцыя спыніла правакатараў, якія спрабавалі перашкодзіць шэсцю ў Курапаты ВІДЭА
Некалькі сталіністаў спрабавалі перашкодзіць шэсцю ў Курапаты, якое адбываецца сёння ў Мінску. Інцыдэнт адбыўся ў раёне скрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага.
Сталіністы напалі на ўдзельнікаў шэсця. Сярод апошніх быў экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.
Пасля таго, як правакатары пусцілі ў ход кійкі, міліцыянты ў цывільным умяшаліся і спынілі іх дзеянні.