БЕЛ Ł РУС

Урад Малдовы адправіць армію на вучэнні ва Украіну насуперак Дадону

6.09.2017 / 17:52

Nashaniva.com

Малдаўскія ваенныя возьмуць удзел у міжнародных ваенных вучэннях у Украіне незалежна ад рашэння прэзідэнта Ігара Дадона. Пра гэта выданню Deschide паведаміла прэс-сакратар урада Стэла Ністар, піша «Еўрапраўда».

«Рашэнне спадара прэзідэнта не перашкодзіць удзелу Нацыянальнай арміі ў ваенных вучэннях ва Украіне, бо рашэнне ўрада адпавядае заканадаўству. Нацыянальная армія возьме ўдзел у гэтых вучэннях, паводле рашэння ўрада», — сказала Ністар.

Нагадаем, 5 верасня прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон забараніў ваенным удзельнічаць у вучэннях Rapid Trident-2017 ва Украіне.

У сераду ўрад Малдовы прыняў рашэнне, згодна з якім малдаўскім ваенным дазвалялася ўдзельнічаць у вучэннях.

Дадон прыпыніў дзеянне ўрадавай пастановы, настойваючы, што ўдзел арміі ў вучэннях за межамі краіны павінен зацвердзіць галоўнакамандуючы Узброеных сіл, то бок прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула