БЕЛ Ł РУС

Зямля пакрываецца пластыкам: навукоўцы прыводзяць лічбы і б'юць трывогу

22.07.2017 / 00:30

Зямляне ўсяго за нейкіх 65 гадоў здолелі вырабіць 8,3 мільярда тон пластмасы. Прыкладна столькі ж важаць 25 тысяч нью-ёркскіх хмарачосаў Эмпайар-стэйт-білдынг або 1 мільярд сланоў. Усё гэта падлічылі амерыканскія навукоўцы з каліфарнійскага Універсітэта Санта-Барбары, якія апублікавалі свае высновы ў часопісе «Science Advances».

Самая вялікая праблема заключаецца ў тым, што многія прадукты з пластыка, такія як упаковачны матэрыял і поліэтыленавыя пакеты, выкарыстоўваюцца вельмі нядоўга, а затым выкідваюцца.

Больш за 70% усёй вырабленай пластмасы цяпер валяецца на смеццевых звалках ці проста забруджвае навакольнае асяроддзе, у тым ліку — сусветны акіян.

Пад кіраўніцтвам прамысловага эколага Роланда Гейера навукоўцы ацанілі, колькі ўсяго пластмасы было выраблена ў свеце, як і дзе ўсе гэтыя палімеры выкарыстоўваюцца і дзе яны ў выніку аказваюцца.

Вось асноўныя высновы навукоўцаў:

Спосабаў назаўжды пазбавіцца ад пластмасы няшмат. Яе можна знішчыць тэрмічным спосабам у працэсе піролізу або проста спаліць, хоць апошні варыянт шкодны як для чалавека, так і для навакольнага асяроддзя.

Так што горы пластыка працягваюць расці, і, як сцвярджае Роланд Гейер і яго калегі-эколагі, яго ўжо назапасілася столькі, што пластмасай можна цалкам пакрыць вялікую краіну, такую як Аргенціна.

«Мы не стамляемся паўтараць: немагчыма справіцца з тым, што нельга падлічыць. Таму наша ідэя ў тым, каб проста прадставіць свету гэтыя лічбы, не сцвярджаючы пры гэтым, што менавіта трэба рабіць, і проста пачаць на гэтую тэму канструктыўную дыскусію», — кажа навуковец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула