БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Ушчамленне свабоды СМІ ў Беларусі? Гэта клішэ з арсенала мінулага

5.07.2017 / 20:08

Nashaniva.com

«Актыўна развіваецца медыйная прастора Беларусі, на якой прысутнічаюць СМІ розных форм уласнасці і палітычных поглядаў. Нібыта маючае месца ўшчамленне свабоды СМІ ў нашай краіне — гэта клішэ з арсенала мінулага».

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні, прысвечаным урачыстаму адкрыццю ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, перадае БЕЛТА.

«У век інтэрнэту гэта наогул пазбаўлена ўсялякага сэнсу. А ў плане развіцця інтэрнэту і яго даступнасці вы нас ніколі не папракняце», — адзначыў ён.

Ён звярнуў увагу, што ў Беларусі кругласутачна вяшчаюць шматлікія замежныя каналы, у тым ліку «Еўраньюс» і буйныя расійскія тэлеканалы.

«Са СМІ ў нас праблем няма. Я яшчэ раз падкрэсліваю: той, хто хоча ведаць аб тым, што адбываецца ў свеце, ведае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула