БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд Уладу Казакевічу

13.06.2017 / 13:18

Вярхоўны суд 13 чэрвеня адхіліў апеляцыйную скаргу на прысуд Уладзіславу Казакевічу, які 8 кастрычніка 2016 года напаў з бензапілой на наведнікаў гандлёвага цэнтра «Еўропа», забіўшы адну жанчыну і параніўшы дзвюх.

Прысуд — 15 год калоніі агульнага рэжыму — пакінуты без зменаў; лічыцца, што ён набыў сілу. Цяпер закон дазваляе толькі апратэставаць прысуд у парадку нагляду.

Невядома, ці будзе гэта зроблена, бо Казакевіча ў суд не дастаўлялі, ягоны абаронца адмовіўся каментаваць вынікі працэсу. Бацька асуджанага Валянцін Казакевіч пасля перапынку ў суд не з'явіўся.

Прызнаныя пацярпелымі сваякі забітай Алены Александронец сустрэлі рашэнне суда апладысментамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула