БЕЛ Ł РУС

З «Лайфньюс» звольнілі аўтара «расследаванняў» пра беларускую апазіцыю

17.03.2017 / 20:40

nn.by

15 сакавіка рэдактар аддзела «Рэлігія» скандальнага расійскага выдання «Лайф» Уладзіслаў Мальцаў выявіў памылку ў тэксце карэспандэнта «Коммерсанта» Аляксандра Чорных. Журналісты ўступілі ў сварку, падчас якой Мальцаў патлумачыў, чым ён лепш за Чорных:

Каментар заўважыў журналіст Алег Кашын.

Чытачы абмеркавалі керамаграніт…

…і западозрылі, што ўладальніку «Лайф» Араму Габрэлянаву такі падыход да працы можа не спадабацца.

Мабыць, так і здарылася. Пост Алега Кашына сабраў 1000 лайкаў і 150 перапостаў, пасля чаго Мальцаў апублікаваў пост, у якім заявіў, што гэта быў тролінг:

У чым заключаецца профіт, зразумела не да канца: сёння Мальцаў быў звольнены. Пра гэта «Медузе» распавёў першы намеснік рэдакцыйнага дырэктара «Лайф» Анатоль Сулейманаў: «Гэта сапраўды так. Тое, што ім было зроблена, — некарпаратыўна». Ён дадаў: «У «Лайф» сапраўды атрымліваюць добрую зарплату, але не такую вялікую, каб можна было купіць двухпакаёвую кватэру, адштукаваць яе керамагранітам і купляць нейкія неймаверна крутыя скураныя курткі».

Заўважым, што Уладзіслаў Мальцаў адзначыўся шэрагам «расследаванняў» пра беларускую апазіцыю. Вось толькі некаторыя загалоўкі яго «сенсацыйных» артыкулаў:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула