БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне легкавік вылецеў у кювет і загарэўся

6.03.2017 / 19:36

Nashaniva.com

У Баранавіцкім раёне легкавы аўтамабіль з'ехаў у кювет і загарэўся, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота ДАІ Брэсцкай вобласці

Аварыя адбылася сёння каля 7:40. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля «БМВ 320» знаходзіўся 23-гадовы жыхар пасёлка Першамайскі. На закругленні дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем, дапусціў з'езд у кювет, пасля чаго іншамарка перакулілася і загарэлася. У выніку дарожна-транспартнага здарэння малады чалавек атрымаў цялесныя пашкоджанні. Яго шпіталізавалі ў Баранавіцкую гарадскую бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула