БЕЛ Ł РУС

«Бальшой» тэатр з Мінска

18.12.2016 / 21:3

Антон Лявіцкі

Рэпліка.

9 снежня балетная трупа мінскага Вялікага тэатра оперы і балета пачала свае гастролі ў Германіі і Аўстрыі. 

Маркетынг беларускага тэатра варты ўвагі. Справа не толькі ў тым, што для нямецкага гледача ён прэзентуецца як Bolschoi Staatsballett Belarus, як на гэтай афішы, якая рэкламуе выступленне ў Франкфурце.

Яшчэ цікавейшыя рэчы можна знайсці ў рэкламных апісаннях гастроляў, размешчаных у сеціве:

«Што датычыць балета Бальшога, можна не хвалявацца, што расейская спадчына тут будзе скажоная чужынскімі ўмяшаннямі. Культурныя дасягненні дзяржаўнага тэатра оперы і балета Бальшой (Мінск, Беларусь) адзначаныя ЮНЕСКА узнагародай «Пяць кантынентаў».

У той жа час у афішах і апісаннях ужываецца варыянт Belarus, а не Weißrussland. Другі варыянт яшчэ болей паказваў бы на тое, што класічнай рускай спадчыне нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула