БЕЛ Ł РУС

Беларусіст з Японіі вывучае тэксты «Нашай Нівы»

25.11.2016 / 10:10

Nashaniva.com

Творчасць Максіма Багдановіча натхніла японскага студэнта Кена Сібату даследаваць нашаніўскі перыяд у беларускай культуры, піша belsat.eu.

«Калі я чытаю беларускую літаратуру гэтага часу, я магу знайсці працэс стварэння беларускай сучаснай мовы», — падкрэсліў беларусіст з Японіі Кен Сібата.

Кен Сібата адзначае, што даследаванне нашаніўскага перыяду цікавіць яго менавіта як замежніка.

«Літаратура гэтага перыяду шчыльна звязаная з адраджэннем нацыянальнай культуры. І я думаю, што гэта важна не толькі для беларусаў або аматараў беларускай культуры, але і для японцаў», — адзначыў Кен Сібата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула