БЕЛ Ł РУС

Суд над былым дырэктарам беларускамоўнай гімназіі №4 пачнецца 11 лістапада

10.11.2016 / 11:25

Nashaniva.com

Крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара мінскай гімназіі, які абвінавачваецца ў атрыманні хабару, суд Фрунзенскага раёна пачне слухаць 11 лістапада.

Пра гэта БелаПАН паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Настасся Шыльвян.

Нагадаем, абвінавачаны — былы дырэктар беларускамоўнай гімназіі №4 Мінска Юрый Бандарэнка. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Дырэктар установы адукацыі абвінавачваецца ў тым, што 18 жніўня ў сваім службовым кабінеце за прыняцце рашэння аб залічэнні дзіцяці ў пяты клас гімназіі прыняў для сябе асабіста ад яго бацькі 500 даляраў ЗША.

Папярэдняе следства па крымінальнай справе праводзілася ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінску.

Затрыманы дырэктар беларускамоўнай гімназіі №4 Мінска

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула