БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Выбаршчыкі не маюць права рабіць фота на ўчастку для галасавання

11.09.2016 / 14:41

Nashaniva.com

Права рабіць фота- і відэаздымку на выбарчым участку маюць толькі журналісты. Усім астатнім гэта дазваляецца толькі пасля дазволу старшыні ўчастковай выбарчай камісіі. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас прэс-канферэнцыі 11 верасня.

«Права праводзіць фота- і відэаздымкі даецца толькі журналістам. У адпаведнасці з законам «Аб СМІ», што да ўсіх астатніх грамадзян, то яны маюць права рабіць нейкія фотаздымкі толькі са згоды грамадзян, якіх яны фатаграфуюць. Гэта агульнаграмадзянскія правілы. Таму проста так прыйсці і фатаграфаваць выбарчую камісію ці іншых выбаршчыкаў яны не маюць права», — цытуе Ярмошыну «Еўрарадыё».

«Можна спасылку на закон, якім кіруецца гэтая жанчына, кажучы, што я, як фіз асоба, не маю права рабіць фота/відэа на выбарчым участку?» — рэагуе ў сацсетках фатограф Anton Motolko.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула