БЕЛ Ł РУС

У следства няма канчатковай версіі забойства Паўла Шарамета

6.09.2016 / 08:52

Следства ўсё яшчэ не вызначыла асноўную версію матываў забойства ў Кіеве 20 ліпеня беларускага журналіста Паўла Шарамета.

Машына з беларускім журналістам была ўзарваная раніцай 20 ліпеня ў Кіеве, Unian.net

Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў эфіры «Свабоды слова».

«На дадзены момант паліцыя і найлепшыя следчыя разам са следчымі пракуратуры вывучаюць велізарныя аб'ёмы сведчанняў, відэазапісы, каб вызначыць самае галоўнае — матыў забойства Паўла Шарамета», — сказаў ён.

Герашчанка дадаў, што ёсць цэлы шэраг версій, аднак да канца следства яшчэ не вызначылася, якая версія з'яўляецца асноўнай.

Ён падкрэсліў, што ёсць версіі, што забойства звязана з яго журналісцкай дзейнасцю ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула