БЕЛ Ł РУС

Захад кар’еры Мірнага і ўзыходжаньне Азаранкі з Гаварцовай

29.05.2008 / 21:19

Зьміцер Панкавец

Працягваюцца гульні на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе.


Працягваюцца гульні на адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе.

Барацьбу за перамогу «Ралан Гаросу» ў адзіночным разрадзе працягваюць дзьве беларускі — Вікторыя Азаранка (16‑ая сеяная) і Вольга Гаварцова. Сёньня дзяўчаты правялі чарговыя матчы ў Парыжы.

Спачатку Вольга Гаварцова досыць упэўнена разабралася з 31‑ай сеянай японкай Аі Сугіямай — 6:0, 7:5. У трэцім раўндзе беларуску чакае яшчэ больш грозная суперніца — расіянка Алена Дзяменцьева.

Выйшла ў лік трыццаці двух мацнейшых і першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка. Дзяўчына не пакінула зусім ніякіх шанцаў румынцы Саране‑Міхаэле Кірсьці — 6:0, 6:0. У 1/16 Віку будзе чакаць італьянка Франчэска Ск’явоне.

Затое зусім здаў пазыцыі Максім Мірны. Некалі гулец першай дваццаткі сусьветнага тэнісу нават не заяўляўся ў адзіночны разрад, дзе яму давялося б праводзіць кваліфікацыю.

пары Макс таксама атрымаў паразу ўжо ў першай гульні. Пара Мірны — Мюрэй прайграла Рыку дэ Вэсту (ПАР) і Робіну Хаасе (Галяндыя) — 6:3, 3:6, 5:7.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула