Анжаліка Агурбаш прадала апартаменты ў Драздах за $435 тысяч
Партал Realt.by апублікаваў рэйтынг самых дарагіх кватэр, якія былі прададзеныя ў Мінску ад пачатку года.
На другім месцы апынулася ўгода Святланы Алексіевіч. Нагадаем, Нобелеўская лаўрэатка набыла за $325 тысяч апартаменты ў «доме Чыжа».
Хто ж стаў лідарам? Двухпавярховая кватэра на вуліцы Піянерскай у Драздах, прададзеная за $435 тысяч. Плошча элітнага жылля — 212,3 м2. Такім чынам, квадратны метр у ім каштаваў $2050, угода была зарэгістраваная ў лютым.
Як стала вядома «Нашай Ніве», новым гаспадаром стаў банкір з Казахстана. А вось прадавала кватэру спявачка Анжаліка Агурбаш.