Баскетбаліст Кобі Браянт правёў апошні матч у кар'еры ФОТА
Кобі Браянт, адзін з самых вядомых амерыканскіх баскетбалістаў, завяршыў сваю 20-гадовую кар'еру ў гэтую сераду.
LA Times
«Лос-Анджэлес Лейкерс», каманда за якую Браянт гуляў шмат гадоў, абыграла «Юту Джаз» з лікам 101:96 у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА).
Браянт стаў самым выніковым гульцом апошняга матчу ў сваёй кар'еры: ён набраў 60 ачкоў. Ён таксама стаў самым выніковым гульцом сезона.
Увесь матч быў прысвечаны сыходу Браянта, на яго былі акрэдытаваныя некалькі сотняў журналістаў. Вакол будынка стадыёна Staples Center у Лос-Анджэлесе сабраліся тысячы фанатаў баскетбаліста. Гледачы пастаянна апладзіравалі Браянту. «Лос-Анджэлес Лейкерс» не змог прабіцца ў плэй-оф.
Браянт стаў пятым гульцом у гісторыі НБА, які змог адыграць 20 сезонаў, і першым гульцом, які ўсю сваю прафесійную кар'еру выступаў за адзін клуб.
Ён заваяваў пяць чэмпіёнскіх тытулаў, 18 разоў прымаў удзел у «Матчы зорак НБА», чатыры разы станавіўся найлепшым гульцом гэтых сустрэч. Таксама ён уваходзіў у нацыянальную зборную ЗША, якая двойчы выйграла золата на Алімпійскіх гульнях.
37-гадовы Браянт у лістападзе мінулага года заявіў, што гэты сезон стане апошнім у яго кар'еры.
***
Тым часам вызначыліся ўсе пары плэй-оф:
Усходняя канферэнцыя
Кліўленд — Дэтройт
Таронта - Індыяна
Маямі - Шарлот
Атланта - Бостан
Заходняя канферэнцыя
Голдэн Стэйт - Х'юстан
Сан-Антоніа - Мэмфіс
Аклахома — Далас
Кліперс — Портленд