БЕЛ Ł РУС

Элан Маск правядзе гонкі транспартных капсул

16.06.2015 / 13:38

Аляксандр Арсёнаў

Гонкі маюць праводзіцца без удзелу рэальных пасажыраў.

Касмічная кампанія Элана Маска SpaceX абвясціла конкурс на стварэнне мадэлі пасажырскай капсулы для сістэмы Hyperloop.

Незалежным інжынерам і студэнтам прапанавана сканструяваць і сабраць у палавінным памеры капсулы для транспартнай сістэмы будучыні. У фінале ў чэрвені 2016 года на тэставым трэку капсулы паспаборнічаюць у хуткасці.

Праектныя ўмовы будуць прадстаўленыя ў жніўні. У студзені 2016 года найбольш перспектыўныя праекты будуць абраныя для выпрабаванняў на палутаракіламетровым тэставым трэку ў Каліфорніі (ЗША).

***

Высокахуткасны цягнік-«трубаправод» Hyperloop, прыдуманы стваральнікам SpaceX і Tesla Эланам Маскам, мае быць пратэставаным у рэальным свеце ўжо ў 2016 годзе. Яго выкарыстанне плануецца зрабіць бясплатным у ненагружаныя гадзіны.

Капсулы Hyperloop маюць разганяцца да хуткасцей 1000-1200 км/г. Яны будуць рухацца на паветранай падушцы ў герметычных трубах з нізкім ціскам. Сістэма ў тэорыі мае быць танейшай за сучасныя звышхуткасныя цягнікі на магнітных падушках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула