БЕЛ Ł РУС

Аўстраліец займаўся ў Мінску сутэнёрствам

7.04.2015 / 10:05

КМ

Абяцаў высокія заробкі.

Беларуса з аўстралійскім пашпартам затрымалі ў Мінску ў канцы 2014 года. У 41-гадовага мужчыны пры сабе знайшлі 1,93 грама какаіну і разавую дозу гашышу. Ён расказаў, у каго набыў наркотыкі. Пасля аператыўнікі спынілі канал пастаўкі наркаты ў Беларусь. У дачыненні да суайчынніка следчыя завялі крымінальную справу.

Цяпер у Следчым камітэце паведамілі, што выявілася датычнасць грамадзяніна Аўстраліі да злачынстваў у сферы арганізацыі паслуг сексуальнага характару.

«Абяцаючы высокія заробкі, зламыснік ўгаварыў 22-гадовую мінчанку займацца прастытуцыяй пад яго заступніцтвам і кантролем, кліентаў пры гэтым шукаў выключна з ліку сваіх знаёмых. Для аказання вышэйзгаданых паслуг сутэнёр асабіста дастаўляў дзяўчыну на здымныя кватэры ў Мiнску, а таксама на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі», — адзначылі ў СК.

Мужчына зарэгістраваў з мінчанкай фіктыўны шлюб, каб вывезці яе ў Аўстралію, дзе яна працягвала б займацца прастытуцыяй пад яго кантролем.

Расследаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула