БЕЛ Ł РУС

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў уладыку Філарэта з імянінамі

14.12.2007 / 18:33

14 снежня арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі скіраваў Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту віншаванне з імянінамі.

14 сьнежня арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі скіраваў Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту віншаванне з імянінамі.

У прыватнасці, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч піша:

«З нагоды святкавання Вашых імянінаў прыміце мае самыя сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Вашыя намаганні, скіраваныя на духоўнае адраджэнне нашай Бацькаўшчыны, усталяванне ў ёй міра і згоды, а таксама развіццё братняга дыялогу з іншымі вызнаннямі здабылі Вам, як выдатнаму іерарху Праваслаўнай Царквы, заслужаны аўтарытэт і павагу. Ад усёй душы жадаю Вам шчодрага Божага благаслаўлення, патрэбных ласкаў, моцнага здароўя і неабходных для выканання ўскладзенай Божым Провідам на Вашыя плечы місіі дароў Найвышэйшага ў гэты лёсавызначальны для сучаснага свету час».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула