БЕЛ Ł РУС

Негатыўны каментар пра мытніка каштаваў жыхару Гродна 3 млн рублёў

10.09.2014 / 11:11

Мужчына, які пакінуў у Інтэрнэце негатыўны каментар на мытніка, у якасці адкуплення віны аддаў 3 млн hублёў на дабрачыннасць, паведамляе прэс-служба ДМК.

Карыстальнік пад імем Yunek пакінуў абразлівы каментар на адрас начальніка АМАіК №2 МП «Брузгі» пад артыкулам «Канфлікт на мяжы: гродзенец вяртаўся з польскай Ikea з пакупкамі і мяркуе, што мытнікі незаконна ўзялі з яго грошы», які быў апублікаваны на адным з блогаў горада Гродна.

Праваахоўнікі высветлілі, што пад псеўданімам Yunek зарэгістраваны жыхар Гродна.

У яго дзеяннях ўгледжваліся прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт. 189 КК Беларусі (абраза). Супрацоўнік мытні падаў заяву ў суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да крыўдзіцеля. У ходзе разбору жыхар Гродна цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся.

У якасці кампенсацыі маральнай шкоды адказчык выплаціў 3 млн рублёў, якія пералічыў на рахункі Беларускага дзіцячага хоспіса і Міжнароднае дабрачыннае ГА «ЮніХелп». Акрамя таго крыўдзіцель размясціў афіцыйнае прабачэнне ў газеце «Вечерний Гродно».

Крымінальная справа была спынена з прычыны прымірэння бакоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула