БЕЛ Ł РУС

Мінэканомікі: насельніцтва Беларусі будзе павялічвацца да 2022 года

2.08.2014 / 01:02

Ягор Марціновіч

Белстат апублікаваў прагноз Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі наконт колькасці насельніцтва краіны.

Паводле гэтых падлікаў, на працягу бліжэйшых васьмі гадоў колькасць беларусаў будзе стабільна расці.

Спачатку прырост будзе складаць каля 6 тысяч чалавек на год, але пасля замарудзіцца. У 2022 пачнецца змяншэнне. У выніку да 2036 года (апошні год прагнозу) насельніцтва скароціцца да 9 425 668 чалавек. 

год насельніцтва
2014 9 468 154
2015 9 474 435
2016 9 480 954
2017 9 486 368
2018 9 490 766
2019 9 494 244
2020 9 496 852
2021 9 498 657
2022 9 498 882
2023 9 497 615

Цікавы і прагноз наконт Мінска. На дадзены момант насельніцтва сталіцы складае 1 930 тысяч чалавек. Паводле падлікаў даследчыкаў, ужо ў 2017 годзе колькасць жыхароў горада пераваліць за 2 мільёны. А да 2036 года мінчукоў паболее да 2,18 мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула