БЕЛ Ł РУС

Міністр культуры: Канчыту не запрасілі на «Славянскі базар», бо сёлета 70 гадоў вызвалення Беларусі

27.07.2014 / 21:57

Nashaniva.com

Міністр культуры Барыс Святлоў патлумачыў у эфіры «Беларусь-1», чаму насуперак традыцыі на «Славянскі базар» не была запрошаная пераможца «Еўрабачання» Канчыта Вурст.

«Ва ўсіх ёсць свае прынцыпы і свае крытэрыі. Я хачу нагадаць, што ў нас асноўны пафас, асноўны канцэптуальны стрыжань «Славянскага базара» сёлета быў звязаны з 70-годдзем вызвалення Беларусі. І натуральна, што нейкія залішне эпатажныя шоу не павінны прагучаць. Ёсць крайнасці, якіх трэба пазбягаць. Таму гэта было канцэптуальнае рашэнне, і я думаю, яно было слушным»,

— растлумачыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула