БЕЛ Ł РУС

Парашэнка правёў тэлефонныя размовы з Баракам Абамам і Джозэфам Байдэнам

18.07.2014 / 02:02

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў тэлефонныя размовы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам.

Перад тым у яго таксама адбыліся гутаркі па тэлефоне з прэм'ер-міністрамі Нідэрландаў і Малайзіі.

Парашэнка запрасіў спецыялістаў з гэтых краін, а таксама экспертаў ICAO да поўнамаштабнага расследаваньні абставінаў трагедыі.

Абама заявіў, што гэтая трагедыя шакавала ўвесь свет, і прывітаў гатоўнасць Украіны правесці максімальна празрыстае міжнароднае расследаванне прычын і акалічнасцяў трагедыі.

У сваю чаргу, Джозэф Байдэн заявіў, што заклік да міжнароднага расследавання з'яўляецца мудрым рашэннем і Злучаныя Штаты разгледзяць магчымасць накіраваць амерыканскіх экспертаў з Савета Нацыянальнай транспартнай бяспекі ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула