БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША нечакана прыбыў у Багдад

23.06.2014 / 11:39

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы прыбыў з загадзя не абвешчаным візітам у Багдад.

У праграме візіту — сустрэча з прэм'ер-міністрам Нуры Малікі і іншымі палітычнымі лідарамі краіны на фоне бесперапынных нападаў з боку суніцкіх баевікоў.

У пачатку чэрвеня баевікі з групоўкі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДІЛ) захапілі другі па велічыні горад Ірака Масул і цяпер кантралююць значную частку іракскай тэрыторыі.

Улады Ірака дамагаюцца ад ЗША, Еўропы і ААН неадкладных мер па пераадоленні крызісу, уключаючы ўдары з паветра.

Раней, выступаючы ў Каіры, дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што «ідэалогія гвалту ІДІЛ пагражае не толькі Іраку, але і ўсяму рэгіёну».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула