БЕЛ Ł РУС

Невядомыя спрабавалі штурмаваць Данецкую тэлерадыёкампанію, стралялі з аўтаматаў

7.04.2014 / 12:35

Невядомыя распачалі спробу штурму Данецкай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Да прахадной пад'ехаў аўтамабіль. З яго выйшлі людзі, якія з мэтай застрашвання адкрылі аўтаматны агонь.

На стрэлы выйшлі ўзброеныя супрацоўнікі міліцэйскага спецпадраздзялення ў поўнай экіпіроўцы. Мяркуючы па ўсім, нападнікі не чакалі, што аб'ект, які звычайна ахоўваецца вахцёрамі-бабулькамі, гэтым разам быў забяспечаны аховай міліцыі.

У выніку невядомыя адмовіліся ад штурму тэлерадыёкампаніі, пагрузіліся ў машыну і з'ехалі.

Кіраўніцтва ДанАДТРК прапанавала сваім супрацоўнікам пакінуць свае працоўныя месцы — усе, хто не задзейнічаны ў жыццезабеспячэнні тэлерадыёкампаніі, былі выведзеныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула