БЕЛ Ł РУС

У Луганску міліцыя прыведзеная ў стан баявой гатоўнасці, уезды ў горад перакрытыя

7.04.2014 / 10:06

Асабовы склад луганскай міліцыі знаходзіцца ў стане баявой гатоўнасці, паведамляе аддзел па сувязях з грамадскасцю ГУ МУС Украіны ў Луганскай вобласці.

«Работнікамі ДАІ перакрытыя ўсе пад'езды да Луганска», — гаворыцца ў паведамленні.

Там падкрэслілі, што ў цяперашні час праводзяцца аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы па высвятленні асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення правапарушэння.

Як паведамлялася, удзельнікі прарасійскага мітынгу ўзялі штурмам будынак упраўлення СБУ ў Луганскай вобласці, выбіўшы дзверы, пасля чаго прабраліся на другі паверх і пачалі ламаць вокны.

Гарадская пракуратура распачала крымінальную вытворчасць па факце масавых беспарадкаў.

Пазней міліцыя паведаміла, што мітынгоўцы ў будынку УСБУ завалодалі зброяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула