БЕЛ Ł РУС

Пад Гомелем грузавік з гарэлкай сутыкнуўся з рэйсавым «Ікарусам»

20.02.2014 / 18:43

У прыгарадзе Гомеля рэйсавы аўтобус « Ікарус» сутыкнуўся з фурай, гружаны гарэлкай: 5 пасажыраў аўтобуса звярнуліся па медыцынскую дапамогу, паведамілі ў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. У выніку ДТЗ частка скрынь з алкаголем выпала на дарогу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, рэйсавы аўтобус « Ікарус» (маршрутам Гомель - Чарацянка) не саступіў дарогу фуры з паўпрычэпам, якая ішла па галоўнай дарозе. У выніку ДТЗ пецярым пасажырам аўтобуса спатрэбілася медыцынская дапамога. У шпіталізацыі яны не мелі патрэбы. Ад сутыкнення брызентавае покрыва паўпрычэпа разарвалася, і частка скрынь з гарэлкай выпала на дарогу. Памер стратаў, прычыненых перавозчыку, высвятляецца. Па факце ДТЗ ідзе праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула