БЕЛ Ł РУС

У ружанскім палацы Сапегаў выставілі метэарыт

23.12.2013 / 17:32

ГК паводле БелТА

Малюнак зроблены паводле апісання відавочцы. ufo-com.net

Музей, які дзейнічае ў ружанскім Палацавым комплексе Сапегаў, адкрыўся толькі ў 2011. Экспанатаў у ім надзвычай мала, таму кожны каштоўны.

Экспазіцыю залы гісторыі Ружанаў, якая знаходзіцца ў адным з флігеляў палаца, папоўніў метэарыт. Яго вага 25 кг, памерам з два футбольных мяча.

У 1894 годзе метэарыт бачылі ў небе жыхары Слоніма, Ружанаў, Ваўкавыска і Свіслачы. Але месца падзення яго было таямніцай больш за стагоддзе.

Нядаўна ля мясцовай праваслаўнай царквы Святых Пятра і Паўла, пабудаванай у 1675 годзе, давялося перакладваць агароджу. У яе аснове разам з іншымі камянямі ляжаў метэарыт. Хутчэй за ўсё ён трапіў туды пасля Другой сусветнай вайны, калі жыхары збіралі камяні ў ваколіцах Ружанаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула