БЕЛ Ł РУС

1 снежня ў Мінску адкрыюць новую развязку на праспекце Дзяржынскага

25.11.2013 / 19:53

1 снежня ў Мінску плануецца адкрыць рух транспарту на вуліцы Алібегава на ўчастку ад вуліцы Сямашка да праспекта Газеты «Праўда».

Адначасова будзе ўведзена ў строй і новая развязка на праспекце Дзяржынскага. Пра гэта паведаміла ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Да канца гэтага тыдня тут павінны паставіць адсутныя дарожныя знакі і зарабіць святлафоры.

Пры спрыяльных умовах надвор'я на новай васьміпалоснай дарозе выкладуць чыставы пласт пакрыцця.

Пасля ўвядзення ў строй развязкі і ўчастка вуліцы Алібегава разгрузяцца вуліцы Брыля і Гурскага, якія часова на перыяд дарожных работ прынялі на сябе вялікую транспартную нагрузку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула