БЕЛ Ł РУС

Калі? Грабоўскаму застаюцца тры шайбы да сотні

13.10.2013 / 10:24

Nashaniva.com

nhl.com

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Вашынгтон» — новы клуб адзінага сёлета беларуса ў НХЛ Міхаіла Грабоўскага — саступіў на сваёй «Верайзан-Арэне» «Каларада» — 1:5.

Грабоўскі сёння ні забіваў, ні аддаваў галявых перадачаў. Сёлета, з пачатку кастрычніка, на яго рахунку ў пяці матчах - тры шайбы і дзве галявыя перадачы.

Усяго за НХЛаўскую кар'еру, якая пачалася ў 2006 г., Міхаіл закінуў на пляцоўках Канады і ЗША 97 шайбаў.

Пачынаў кар'еру ў «Манрэалі», дзе выступаў два сезоны (2006—2007): тры шайбы і шэсць перадачаў.

За пяць сезонаў у «Таронта» Міхаіл закінуў 91 шайбу і аддаў 117 галявых перадачаў.

Вось маем тры шайбы ў першым матчы за «Вашынгтон», да адзнакі ў 100 шайбаў засталіся тры галы.

Наступныя тры матчы «Вашынгтон» таксама правядзе дома: 14 кастрычніка супраць «Эдмантана», 16-га — супраць «Рэйнджэрс», 19-га — супраць «Каламбуса».

Потым — візіт у Заходнюю Канаду і гульні з «Вініпегам», «Эдмантанам» і «Калгары».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула