БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: Жыхар Мядзела ў апошні дзень вясны назбіраў чатыры кошыкі баравікоў

2.06.2013 / 15:25

Мікалай Русаковіч пасля адной з паездак за баравікамі. Фота Алеся Высоцкага.

Чатыры кошыкі баравікоў назбіраў 31 мая жыхар Мядзела Мікалай Русаковіч, піша «Рэгіянальная газета».

— Першы раз у жыцці вясной баравікі збіраў: сапраўднае веснавое дзіва! — дзеліцца заўзяты грыбнік. — 28 мая паехаў ў лес, венік звязаць. Дай, думаю, пахаджу па грыбных мясцінах, можа, якую лісічку знайду. А там — баравікі! Ды і шмат разам сядзіць.

А 31 мая Мікалай Русаковіч некалькі разоў у лес з’ездзіў: прайшоўся па сваіх мясцінах каля Шымак, Пехуроў, Мікасецка. Чатыры кошыкі баравікоў набраў.

— Гэта баравікі-каласавікі, — тлумачыць ён. — Яны з’яўляюцца, як жыта ў колас пойдзе. Яшчэ як пад стол хадзіў, збіраў такія. Звычайна ў пачатку ліпеня збіраў каласавікі, а тут во як рана выскачылі. Каб мне хто сказаў, не паверыў бы. І як людзям гавару — не вераць. А ўжо як пакажу, у далоні пляскаюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула