Больш за 100 тысяч беларусаў робяць узносы на дадатковую пенсію
-
13.11.2026Вельмі цікава паглядзець, куды тыя пенсійныя грошы інвестуюцца. Калі павывучаць баланс Стравіты на 31.12.2025, то атрымліваецца, што прыкладна 60% з актываў 1.4 млрд рублёў яна трымае на тэрміновых банкаўскіх дэпазітах у дзяржаўных банках, а 35% - у даўгатэрміновых актывах, пераважна ў беларускім дзярждоўгу (бо праз адсутнасць фондавага рынка інвеставаць няма куды). Узнікае пытанне - а навошта ў гэтым выпадку Стравіта ўвогуле патрэбная, бо яна інвестуе ў тыя ж фінансавыя інструменты, куды могуць інвеставаць некваліфікаваныя беларускія інвестары-фізычныя асобы. Але выклікае пытанне надзейнасць гэтых інструментаў. Аўдытарскае заключэнне Стравіты ніякай канкрэтыкі не змяшчае - толькі агульнае "усё добра" і "ніякіх парушэнняў няма". Незалежных аўтарытэтных міжнародных рэйтынгаў ані беларускія дзяржаўныя банкі, ані беларускі дзярждоўг (за выключэннем хіба што даўно дэфалтаваных еўрабондаў) ніколі ня мелі. Большая частка дзяржаўнай статыстыкі і фінансавых вынікаў эканамічнай дзейнасці дзяржпрадпрыемстваў засакрэчаная. Шырока ўжываецца механізм папяровай напампоўкі капітала дзяржпрадпрыемстваў праз бухгалтарскія маніпуляцыі і схемы, калі фактычна смеццевыя актывы дзяржпрадпрыемстваў дырэктыўна ацэньваюцца і закладаюцца дзяржаўным банкам па намінальнаму кошту, а абслугоўваннем іх даўгоў фактычна займаецца дзяржбюджэт праз недаталізаваны, але вельмі вялікі артыкул дзяржбюджэта "падтрымка нацыянальнай эканомікі". Большасць таксічных крэдытаў нерэфармаванаму стратнаму дзяржсэктару, якія па стандартах рынкавай эканоміцы трэба было б даўно спісаць, а падобных крэдытаатрымальнікаў збанкрутаваць - загадана лічыць надзейнымі і рэфінансаваць праз дзяржгарантыі. Фактычна ўсе сродкі Стравіты даўно і сістэмна ўкладзеныя ў даўгі з невысвятленай фактычнай надзейнасцю, бо у рэшце рэшт яны гарантаваныя падсанкцыйнай нярынкавай дыктатарскай дзяржавай з сумнеўнай плацёжаздольнасцю. Стравіта пакуль не банкрутуе толькі праз тое, што агульны памер выплат кліентам пакуль яшчэ невялікі. Але момант насычэння і абрынання гэтай фінансавай піраміды набліжаецца хутчэй, чым можа падавацца.
Піраміда.